Упершыню за сваю суверэнную гісторыю выступаў на Алімпіядах Беларусь засталася без медалёў у барацьбе, звяртае ўвагу Прессбол.

13 спартсменаў прадстаўлялі нашу краіну ў Лондане ў розных відах адзінаборстваў (дзюдо, вольная і грэка-рымская барацьба), але ніводнаму так і не атрымалася ўзысці на п'едэстал.

Так, сёння ў спаборніцтвах па вольнай барацьбе прайгралі Алі Шабанаў (выбыў у 1/4 фіналу) і Руслан Шэйхаў.

Дарэчы, Федэрацыю барацьбы ўзначальвае бізнэсовец Юрый Чыж.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?