З прычыны ДТЗ на 18-м км аўтадарогі Адэса-Мелітопаль-Новаазоўск 13 чалавек шпіталізаваныя, з іх 5 грамадзянаў Расійскай Фэдэрацыі, 3 грамадзян Беларусі й 5 украінцаў.

Як паведамляе прэс-служба МНС, аварыя адбылася ў суботу ў 23:36. Кіроўца мікрааўтобуса Ford Transit з беларускімі нумарамі выехаў на паласу сустрэчнага руху і дапусьціў лабавое сутыкненне з легкавым аўтамабілем Chery Amulet.

Пацярпелыя з траўмамі розных ступеняў цяжкасці шпіталізаваны ў бальніцы Мікалаева.
Па факце здарэння праваахоўнымі органамі праводзіцца расследаванне.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?