У Беларусі стаў недаступны сайт міжнароднай платформы Change.org, на якім праводзіўся збор подпісаў за вызваленне журналіста Антона Сурапіна і рыэлтара Сяргея Башарымава, затрыманых па крымінальнай справе аб незаконным перасячэнні беларускай мяжы шведскім лёгкаматорным самалётам.
У Расіі і ва Украіне расейскамоўная версія сайта працуе без праблем,паведамляюць каардынатары платформы.
«Тое, што нас заблакавалі ў Беларусі, — сведчанне эфектыўнасці
Наша галоўная задача — даць людзям у Беларусі і іншых краінах рэсурсы і інструменты, якія дазвалялі б ім публічна заяўляць пра несправядлівасць і праблемы, якія іх хвалююць, а таксама арганізоўваццаразам для іх вырашэння».
Паводле слоў Савелава,
апошні раз сайт Change.org быў заблакаваны ў Кітаі, «калі музей Гугенхайма арганізаваў міжнародную кампанію за вызваленне мастака Ай Вэйвэя».
Change.org — глабальная платформа, з дапамогай якой любы чалавек можа пачаць сваю грамадзянскую кампанію ў інтарэсах сацыяльных і іншых перамен. Платформай карыстаюцца больш як 15 мільёнаў чалавек ва ўсім свеце, з іх 150 тысяч — у Беларусі, ва Украіне і Расіі.
Беларусы сталі актыўна выкарыстоўваць платформу Change.org пасля таго, як Любоў Кавалёва — маці пакаранага смерцю за тэракт у мінскім метро Уладзіслава Кавалёва — пачала міжнародную кампанію за адмену смяротнай кары ў Беларусі і сабрала 67.000 подпісаў.