Прэзідэнт Егіпта Мухамед Мурса падпісаў указ аб зняцці з пасады міністра абароны маршала Хусэйна Тантаві і прызначыў яго дарадцам кіраўніка дзяржавы, паведаміла егіпецкае тэлебачанне.

Паведамленне аб прызначэнні Тантаві на пасаду дарадцы прэзідэнта абвясціў афіцыйны прадстаўнік адміністрацыі прэзідэнта Егіпта Ясір Алі.

Акрамя, згодна з прэзідэнцкім указам, зняты з пасады начальнік генеральнага штаба егіпецкай арміі Самі Анан. Ён таксама прызначаны дарадцам прэзідэнта.

Прадстаўнік прэзідэнцкай адміністрацыі распавёў, што Тантаві і Анан сыходзяць на пенсію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?