У віцебскім музеі Марка Шагала з’явілася новая паслуга — цяпер прайсціся па гістарычных вуліцах горада, а таксама наведаць кожны пакой у доме Шагала можна віртуальна.
У праграму «экскурсіі» ўваходзяць вуліца Кірава (былая Вакзальная), прывакзальная плошча, вуліца Рэвалюцыйная (Вялікая і Малая Ільінская), а таксама вуліца Пакроўская, дзе і месціцца музей Шагала. Па ўсім «шляху» распрацоўшчыкі змясцілі гістарычныя даведкі — ад старых паштовак «Прывітанне з Віцебска» да цытат з Шагала. Фон для экскурсіі таксама абраны спецыяльны — яўрэйскія і беларускія скрыпічныя п’есы.
Узяць удзел у віртуальнай экскурсіі можна тут, абраўшы адпаведны раздзел.