Барысаўскі футбольны клуб БАТЭ сабатуе інтарэсы зборнай, заявіў галоўны трэнер нацыянальнай каманды, былы настаўнік алімпійскай зборнай Георгій Кандрацьеў на прэс-канферэнцыі 13 жніўня
.

«Сабатаж, сапраўдны сабатаж», — сказаў ён. У якасці прыкладу трэнер прывёў сітуацыю з выклікам у зборную абаронцы Дзяніса Палякова: спачатку пазваніў галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка і заявіў, што футбаліст апустошаны. Кандрацьеў адказаў, што няхай хоць у запасе пасядзіць. Затым кіраўніцтва БАТЭ паведаміла, што ў гульца траўма, аднак ён 12 жніўня выйшаў на поле ў матчы супраць «Нафтана».

Паводле слоў Кандрацьева, атрымліваецца, што зборная ідзе насустрач клубу, адпускаючы гульцоў, а клуб насустрач зборнай не ідзе.
«Было б у мяне больш гульцоў, з БАТЭ нікога б не браў, — заявіў ён. — Яны сабралі зборную Беларусі. Адкуль Палякоў, Брэсан, Радзівонаў? І што, іх зараз нельга выклікаць? Ці БАТЭ — гэта наша ўсё? Я разумею, 10 мільёнаў на коне (гаворка аб прэміяльных за выхад у групавы этап Лігі чэмпіёнаў), але ёсць інтарэсы зборнай». Трэнер таксама заявіў, што ў гэтай спрэчцы федэрацыя стаіць на яго баку.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?