Ініцыятыўная група лідара руху «За Свабоду» Аляксандра Мілінкевіча сабрала тры тысячы подпісаў, неабходных для ягонай рэгістрацыі кандыдатам ў дэпутаты.

Пра гэта было паведамлена падчас прэс-канферэнцыі, праведзенай каля ўніверсама «Першамайскі» ў мінскім мікрараёне «Уручча», дзе месціўся сталы вулічны пікет Мілінкевіча.

Кіраўнік ініцыятыўнай групы Юрась Меляшкевіч зазначыў: «Мы ацэньваем кампанію як здавальняючую: выканалі і нават перавыканалі паказчыкі, запланаваныя на этапе збору подпісаў. У выніку гэтага зразумелі, што змаганне за 50% будзе складанай працай, якую неабходна распачынаць ужо зараз, бо ў нас вельмі мала часу, каб заваёўваць давер людзей».

Галоўны набытак — магчымасць прамога кантакту з выбарцамі, мяркуе Аляксандр Мілінкевіч:

«Я лічу, што падчас гэтай кампаніі вельмі важна звярнуцца да тых людзей, якія не вераць ні ўладзе, ні апазіцыі, самі сабе нават не вераць.
Гэта ўлада вінаватая, што стан грамадства такі расчараваны і апатычны, а рэформы давядзецца рабіць. І калі большасць людзей не хочуць ні ў што верыць — мы мусім стаяць, мы мусім размаўляць і хадзіць па кватэрах. Але калі б мы вось гэтак сталі ў звычайны дзень, то мы б ужо сядзелі на Акрэсціна. Каб пайшлі б па кватэрах — было б тое ж самае.
Таму ёсць шанец размаўляць зь людзьмі, пераконваць іх — трэба з гэтага карыстаць. Мы — за перамены — і на нас на ўсіх зараз ляжыць адказнасьць за заўтра краіны».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?