Залаты запас Нацыянальнага банка Беларусі на 1 ліпеня 2012 года склаў 31,7 тоны. За другі квартал ён знізіўся на 0,2 тоны, ці 0,6%, сведчаць дадзеныя Нацыянальнага банка.

Такім чынам, велічыня залатога запасу вярнулася на ўзровень пачатку года, пасля таго, як яна павялічылася на 0,2 тоны да 31,9 тоны за першы квартал.

У склад залатога запасу ўваходзяць золата, а таксама срэбра і плаціна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?