Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Нясвіжскім раёне 13 жніўня.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог, аварыя здарылася на ўчастку дарогі Нясвіж — Цімкавічы (у бок Капыля).

Легкавы аўтамабіль, абганяючы велікагрузны транспарт, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з «МАЗам».

У выніку ДТЗ загінулі двое дарослых і дзіця, жыхары Мінска. Кіроўца «МАЗа» не пацярпеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?