3 красавiка ў цэнтры Магiлёва жыхары горада назiралi незвычайную карцiну: у зоне адпачынку на рацэ Дубравенка звалiўся ў ваду аўтамабiль ярка‑жоўтага колеру. Але гэта былi не кiназдымкi, а сапраўднае транспартнае здарэнне.

Высветлiлася, што 21‑гадовая дзяўчына на сваiм аўтамабiлi BMW разварочвалася на пляцоўцы каля ракi i надта моцна нацiснула на педаль газу. Ад гэтага магутная машына заехала на бардзюр i па схiлу з’ехала ў Дубравенку, перакулiлася ў ваду. Аўтамабiль пашкоджаны, а вадзiцель i пасажыр не пацярпелi. Дарэчы, вадзiцельскае пасведчанне дзяўчына атрымала ўсяго 8 месяцаў таму. А Дзяржаўтаiнспекцыi нячаста даводзiцца сутыкацца з падобнымi надзвычайнымi здарэннямi.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?