Валавы ўнутраны прадукт Беларусі за студзень-ліпень 2012 года вырас на 2,8% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам і склаў 264,8 трлн. рублёў, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

У студзені гэтага года ў параўнанні са студзенем 2011-га рост ВУП быў зафіксаваны на ўзроўні 3,6%, у студзені-лютым і студзені-сакавіку — 3%, студзені-красавіку — 2,9%, у студзені-маі — 3,1%, у студзені-чэрвені — 2,9%, у 2011 годзе ў параўнанні з 2010-м — 5,3% пры плане 9–10%.

У 2012 годзе ВУП павінен вырасці ў параўнанні з 2011-м на 5–5,5%.

Вытворчасць прамысловай прадукцыі за студзень-ліпень павялічылася на 8,6% (гадавы прагноз — 6–7%). Удзельная вага інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб’ёме адгружанай прадукцыі склала 17,1% (13,5–14,5%).

Выпуск сельгаспрадукцыі гаспадаркамі ўсіх катэгорый вырас на 12,3% (4–5%), сельгасарганізацыямі — на 15,7%.

Інвестыцыі ў асноўны капітал скараціліся на 17,7% да 73,1 трлн. рублёў. Уведзена ў эксплуатацыю 2 млн. 640,8 тыс. кв. метраў жылля (на 5,9% менш за леташні паказчык).

Аб’ём перавозкі грузаў транспартам (уключаючы трубаправодны) паменшыўся на 1% да 269,4 млн. тон, рознічны тавараабарот вырас на 10% і склаў 106,7 трлн. рублёў.

Спажывецкія цэны павысіліся ў ліпені ў параўнанні з чэрвенем на 1,3%, з пачатку года — на 12%, у параўнанні з ліпенем 2011 года — на 65,7%. Цэны вытворцаў прамысловай прадукцыі ў ліпені павялічыліся на 0,9%, з пачатку года — на 13%, у параўнанні з ліпенем 2011 года — на 78,7%.

Рэальная зарплата ў чэрвені ў параўнанні з маем павялічылася на 3,5%, да чэрвеня 2011 года — на 24,2%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?