Вядомы спартыўны каментатар Павел Баранаў распавёў пра тое, што старшыня Беларускай федэрацыі барацьбы Юрый Чыж ў лютасьці ад выступу беларускіх змагароў на Алімпіядзе ў Лондане.

«Я сустрэў Уладзіміра Япрынцава, які мае непасрэднае дачыненне да барацьбы, але вядома, больш спецыялізуецца на самба па зразумелых прычынах. Ён у адной камандзе з Юрыем Чыжом ужо даўно і, адпаведна, мае інфармацыю з першых вуснаў: усе расчараваныя,

Чыж — у лютасці, раззлаваны — гэта ўжо дакладна»,
— цытуе Баранава tut.by.

Нагадаем, упершыню за ўсю гісторыю выступленняў нашых змагароў на Алімпійскіх гульнях яны засталіся без медалёў. 13 спартсменаў прадстаўлялі нашу краіну ў Лондане ў розных відах адзінаборстваў (дзюдо, вольная і грэка-рымская барацьба), але ніводнаму так і не атрымалася ўзняцца на п’едэстал.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?