15.08.2012 / 11:38

Мінскі «Крышталь» заняў 9-е месца ў рэйтынгу самых прадаваных гарэлак свету 1

Гарэлка «Крышталь» увайшла ў топ-10 самых прадаваных гарэлачных брэндаў свету і ў топ-50 усіх алкагольных напояў паводле Drinks International.

«Крышталь» у агульным рэйтынгу «алкагольных мільянераў» (брэндаў, чые продажы перавысілі мільён 9-літровых кейсаў) заняў выніковае 41-е месца. Ад Беларусі туды таксама ўвайшлі брэсцкі «Белалка» (100-е месца), віцебскі «Прыдзвінне» (134), «Клімград» (142), «Аквадыў» (149), гомельскі «Радамір» (151) і гродзенскі «Неманофф» (159).

Лідарам па сусветных продажах зноў стаў карэйскі брэнд Jinro, які выпускае аднайменная кампанія. Jinro — гэта нацыянальны карэйскі алкагольны напой соджу, які вырабляецца з салодкай бульбы або збожжа з аб’ёмнай доляй спірту ад 20% да 45%. У 2011 годзе аб’ём продажаў соджу Jinro склаў 61,38 млн кейсаў, што амаль у 2,5 разу больш, чым гарэлкі Smirnoff, якая займае другое месца і якую выпускае кампанія Diageo.

У сваю чаргу гарэлка кампаніі Diageo займае першае месца ў гарэлачным субрэйтынгу, у якім каціруюцца ўсе беларускія брэнды.

0
Шпак / Адказаць
15.08.2012 / 12:58
Ну так конечно, столько водки жрать! Удивительно, что еще не в пятёрке "лучших". Причем сто пудов, что девятое место достигнуто в основном за счет внутреннего (внутри страны, в смысле, а не по способу приема) потребления.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру