Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 16 жніўня будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі кароткачасовыя дажджы. У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах навальніцы. Вецер паўночны 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 10–15°С, максімальная днём плюс 17–23°С.

У Мінску 16 жніўня воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў. Днём кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Вецер паўночны 4–9 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 12–14°С,

максімальная днём плюс 19–21°С.

17 жніўня ў Беларусі чакаецца воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер паўночна-заходні 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 10–15°С,

максімальная днём плюс 18–24°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?