У студзені-чэрвені 2012 года грашовыя даходы ў разліку на душу насельніцтва ў Беларусі склалі 2 млн. 386,8 тыс. рублёў на месяц і перавысілі бюджэт пражытачнага мінімуму ў 3,1 разу.
Такія звесткі апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт.

У студзені-чэрвені разліковая велічыня бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва склала 760,3 тыс. рублёў у месяц.

Максімальныя сярэднедушавыя грашовыя прыбыткі насельніцтва за першае паўгоддзе былі зафіксаваны ў Мінску — 3 млн. 518 тыс. рублёў, мінімальныя — у Брэсцкай вобласці (1 млн. 995,7 тыс.).
У Віцебскай вобласці гэты паказчык склаў 2 млн. 178,4 тыс., у Гомельскай — 1 млн. 996,2 тыс., Гродзенскай — 2 млн. 173,9 тыс., Мінскай — 2 млн. 204,3 тыс., Магілёўскай — 2 млн. 108,2 тыс. рублёў.

Грашовыя даходы насельніцтва ўключаюць аплату працы, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і інш.), даходы ад уласнасці (працэнты па дэпазітах, дывідэнды і іншыя даходы ад уласнасці), паступленні ад продажу прадукцыі сельскай гаспадаркі, тавараў праз магазіны камісійнага гандлю, лому чорных і каляровых металаў, макулатуры і іншай другаснай сыравіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?