15.08.2012 / 16:33

Мартынаў: Адносіны Беларусі і Расіі вызначае братэрскі характар стратэгічнага партнёрства 5

Адносіны Беларусі і Расіі «вызначае глыбіня, братэрскі характар стратэгічнага партнёрства і супрацоўніцтва, а таксама высокі дынамізм кантактаў на высокім, вышэйшым і ўсіх іншых узроўнях».
Пра гэта заявіў 15 жніўня журналістам міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў паводле вынікаў сённяшніх перамоў у Мінску з кіраўніком расійскага МЗС Сяргеем Лаўровым.

«Адлюстраваннем гэтага з’яўляюцца і сур’ёзныя вынікі ў эканамічным партнёрстве дзяржаў, першым чынам у сферы гандлю», — адзначыў ён.

Мартынаў лічыць, што «супрацоўніцтва дзвюх дзяржаў будзе па-ранейшаму мець усебаковы братэрскі і партнёрскі характар».

У сваю чаргу міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў пацвердзіў стратэгічны характар адносін, «скіраваных на паглыбленне інтэграцыі ў межах Саюзнай дзяржавы і іншых структур».

«Мы паглядзелі задачы, якія трэба вырашыць дзеля выканання дамоўленасцяў на вышэйшым і высокім узроўні, акрэслілі далейшыя захады па ўмацаванні знешнепалітычнай каардынацыі на аснове поўнага супадзення нашых падыходаў да міжнародных спраў, супадзення падыходаў да выклікаў, якія стаяць перад міжнароднай супольнасцю», — сказаў ён.

«У юбілейны год 20-годдзя ўсталявання дыпламатычных адносін мы можам канстатаваць, што адносіны яшчэ больш узбагаціліся, выйшлі на новы якасны ўзровень і ў эканоміцы, і ў палітыцы», — падкрэсліў Лаўроў.

0
Gross / Адказаць
15.08.2012 / 16:44
тут я ўсе адносіны вызначаю...
0
if / Адказаць
15.08.2012 / 17:45
Сами этими вызовами и являются..
0
exMatilda / Адказаць
15.08.2012 / 17:51
Трэба раз і назаўсёды вызначыцца: братэрства ці партнёрства. Бо адначасова гэтага і таго, я лічу, не бывае. І здаецца, Мартынаў аб гэтым таксама ведае, але яго вуснамі кажа другі вядомы чалавек...
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру