Мясцовыя кажуць, што горад трымаецца дзякуючы прамысловасці.

Мясцовыя кажуць, што горад трымаецца дзякуючы прамысловасці.

Апошнія гады Белаазёрск толькі прыгажэе.

Апошнія гады Белаазёрск толькі прыгажэе.

У дварах ёсць месцы і для моладзі, і для пенсіянераў.

У дварах ёсць месцы і для моладзі, і для пенсіянераў.

Кветкі тут паўсюль.

Кветкі тут паўсюль.

У Белаазёрску шмат маладых сем'яў.

У Белаазёрску шмат маладых сем'яў.

Белаазерскія гандляры набываюць кватэры на першых паверхах, каб адчыняць там свае крамы.

Дзяржаўны гандаль заваблівае пакупнікоў афармленнем вітрынаў.

Дзяржаўны гандаль заваблівае пакупнікоў афармленнем вітрынаў.

Нядаўна адчынены дыскаўнтар «Дабраном» стаў папулярным месцам сустрэч мясцовай моладзі.

Нядаўна адчынены дыскаўнтар «Дабраном» стаў папулярным месцам сустрэч мясцовай моладзі.

Разметка белаазерскіх дарог прыцягвае ўвагу.

У горадзе працягваецца рамонт. Гімназія.

У горадзе працягваецца рамонт. Гімназія.

У горадзе працягваецца рамонт. Вуліца Глінскага.

У горадзе працягваецца рамонт. Вуліца Глінскага.

У горадзе працягваецца рамонт. Вуліца Глінскага.

У горадзе працягваецца рамонт. Вуліца Глінскага.

Ускраіна.

Ускраіна.

Адна з праблем — месца для паркоўкі.

Адна з праблем — месца для паркоўкі.

Адзін з апошніх збудаваных жылых комплексаў.

Адзін з апошніх збудаваных жылых комплексаў.

Хтосьці марыць пра кватэру, а хтосьці пра ўласны замак.

Хтосьці марыць пра кватэру, а хтосьці пра ўласны замак.

Упершыню Белаазерск я наведаў восем год таму. Цяпер бываю тут рэгулярна, але не нагэтулькі часта, каб не заўважаць перамены, якія перажывае гэты гарадок. Паміж ім і Мінскам адлегласць у дзясятак разоў большая, чым між сталіцай і гарадамі-спадарожнікамі. Аднак уладам Заслаўя і Фаніпаля ёсць чаму павучыцца ў горада энергетыкаў.

У 2005 годзе Белаазерск нагадаў мне Навагрудак узору сярэдзіны 90-х. Цэнтр, забудаваны ў 50-я ў тры і чатыры паверхі, кампактны мікрараён шматпавярховікаў на ўскраіне і бясконцы прыватны сектар, які патанае ў зеляніне.

Усё гэта захавалася ў Белаазерску і зараз, але горад не стаяў на месцы гэтыя гады. У 2008-м ён адсвяткаваў 50-годдзе.

Да свята горад па сучаснай беларускай традыцыі спехам адрамантавалі і, здавалася, што недаробленае, тое што хаваецца ад чужога вока ў дварах і на ўскрайках, так і будзе чакаць да наступнага юбілею. Выйшла ж наадварот.

Горад толькі прыгажэе год ад году. Цэнтральныя вуліцы і праспект Міру ўпрыгожваюць клумбы. Цэлыя кветнікі можна назіраць на балконах жылых дамоў.

Тут шмат дрэваў, і не толькі за кошт парка і сквера, а проста на вуліцах. У дварах з’явіліся новыя дзіцячыя пляцоўкі, мноства лавачак. Дзясяткі лаваў стаяць ўздоўж праспекту.

Прываблівае вока разметка дарог. «Ляжачыя паліцэйскія» пафарбаваныя ў жоўты колер, іх цяжка прапусціць, як гэта часта можна назіраць у Заслаўі. Да пешаходных пераходаў вядуць намаляваныя белай фарбай адбіткі ступакоў.

Асобнае слова пра мясцовыя крамы. Асартымент і цэны месцамі нагадваюць мінскія гіпермаркеты. Прычынай тут, магчыма, адчынены на днях дыскаўнтар «Дабраном». У суседняй Бярозе такая крама пад Новы год нагандлявала на мільярд рублёў, «адцягнуўшы» ў дзяржаўных канкурэнтаў каля 300 мільёнаў.

Белаазерскія гандляры пачалі набываць кватэры на першых паверхах, каб адчыняць там свае крамы. Ужо сёння працуе кандытарская крама, на чарзе — крамкі дзіцячай вопраткі і побытавай хіміі. Разлік тут просты: арандаваць гандлёвую плошчу дорага; выкупленае, адрамантаванае і выведзенае з жыллёвага фонду памяшканне хутка акупіцца.

Натуральна, ёсць у Белаазерску і свае праблемы. Вуліца Глінскага дагэтуль без асфальту, і гэта цягнецца не першы год. Не хапае месцаў для паркоўкі ў дварах — застаўленыя аўтамабілямі газоны і дзіцячыя пляцоўкі тут звыклая справа. Відавочна не хапае забаўляльных установаў. Будзем спадзявацца, што горад справіцца і з гэтымі пытаннямі.

У чым жа сакрэт поспеху Белаазёрска? Мясцовыя кажуць, што горад трымаецца дзякуючы прамысловасці. Тут працуе Бярозаўская ДРЭС, энергамеханічны завод, абутковая фабрыка «Белкельме».

Падсумоўваючы, скажу, што менавіта такім мне і ўяўляецца прысталічны горад. З дагледжанымі вуліцамі і ўтульнымі дварамі. З мноствам дрэваў, якія гарантуюць адпачынак ад сталічнага куродыму. З сучаснымі, а не «савецкімі» крамамі. Горад, у якім хочацца жыць.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?