Беларусы з канца верасня атрымаюць магчымасць выкарыстаць пластыкавыя карты ў метро для разліку за талоны і праязныя білеты,
паведаміў намеснік старшыні праўлення ААТ «БПС-Ашчадбанк» Алег Бародка.

Для аплаты праезду можна будзе выкарыстоўваць любыя пластыкавыя карткі, пры гэтым камісія спаганяцца не будзе.

Гэта пілотны праект. Спачатку спецыяльнае абсталяванне для безнаяўнай аплаты праезду будзе ўстаноўлена на станцыі «Кастрычніцкая». Яе выбар абумоўлены вялікім пасажырапатокам. У планах — даць магчымасць купляць праязныя квіткі і талоны з дапамогай пластыкавых карт на ўсіх станцыях метро.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?