Гэта прадугледжвае адпаведны загад, які падпісаў новы кіраўнік Дарожнай паліцыі Малдовы Сяргей Дзьякану. Згодна з дакументам, дарожным паліцыянтам забаронена без падставаў спыняць транспартныя сродкі, затрымліваць іх больш чым на 3 хвіліны, калі няма неабходнасці задакументаваць парушэнне, а таксама затрымліваць на тэрмін больш за 15 хвілін у выпадку складання пратаколу аб парушэннях.

Кіраўнік Дарожнай паліцыі Малдовы забараніў сваім падначаленым прымаць ад кіроўцаў ці іншых асобаў грошы, матэрыяльныя каштоўнасці, весці з кіроўцамі размовы на тэмы, не датычныя правапарушэння, размаўляць па тэлефоне па неслужбовыя пытаннях, мець пры сабе на працы больш за $8. Акрамя таго, малдаўскім дарожным паліцыянтам забаронена падчас службы есці, ужываць алкагольныя напоі, курыць і жаваць жуйку, за выключэннем прадугледжанага перапынку, які праходзіць па-за зонай паста.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?