Спартыўная газета «Прессбол» спытала ў сваіх чытачоў як яны ставяцца да каментавання чэмпіянату Беларусі па футболе па-беларуску. У апытанцы на сайце выдання прынялі ўдзел 4200 чалавек.

З іх 2466 чалавек (58,7%) вітаюць гэтую ініцыятыву, 707 чытачоў (16,8%) не бачаць розніцы, 324 чалавекі (7,7%) мяркуюць, што варта паспрабаваць, а 703 (16,7%) адказалі, што ў такіх выпадках выключаюць гук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?