Артыкул «Измены могут спасти брак» быў змешчаны на старонках газэты «Советская Белоруссия» 24 студзеня гэтага году. У артыкуле ў рубрыцы «Наш псіхолаг» гаворыцца аб тым, што здрада спрыяе сужонству і дапамагае наладзіць стасункі паміж мужам і жонкай, якія страцілі «вастрыню былых пачуццяў».

«Адкрыты зворот — гэта нашая рэкцыя і абурэнне на змест гэтага артыкулу, — гаворыць Анатоль Ляшко, пастар царквы «Благадаць» Саюзу ХВЕ г. Століна. — Гэта ж такая брыдота і непрыстойнасць творыцца. Чаму ў гэтай газэце ніхто не думае, як такія артыкулы псуюць нашую моладзь? Нашая роля, як царквы рэагаваць на такія рэчы і гаварыць праўду.»

У царкве, дзе пастарам з’яўляецца Анатоль Ляшко, адкрыты зварот падпісалі 70 прыхаджанаў. Такія ж лісты з подпісамі ў Адміністрацыю прэзідэнта і рэдакцыю гэзэты «Советская Белоруссия» накіравалі пяцідзесятніцкія цэрквы Столінскага раёну, якіх усяго налічваецца каля дваццаці.

«Мы зьвяртаемся да Прэзыдэнта, да рэдакцыі «СБ — Беларусь Сегодня» і хочам нагадаць пра адказнасьць перад грамадзтвам, якую яны нясуць. Мы хочам нагадаць, што сям’я і вера ў Бога — гэта самае галоўнае ў жыцьці любога чалавека і грамадзяніна.

Мы заклікаем рэдактараў, аўтараў і журналістаў выкарыстоўваць дадзеную ім уладу друкаванага слова не для прапаганды граха, а для прапаганды стандартаў высокай маралі і праведнасьці», — гаворыцца ў звароце

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?