16 жніўня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі замежнымі валютамі. Пасля некалькіх дзён паніжэння беларускі рубель пачаў умацоўвацца.
Курс долара знізіўся на 30 рублёў да 8330 рублёў. Заяўка на продаж склала 52,840 млн, на куплю — 42.902.000, аб'ём таргоў — 52,140 млн.
Еўра патаннеў на 90 рублёў да 10 220 рублёў. Заяўка на продаж склала 21.006.000, на куплю — 15.328.000, аб'ём таргоў — 16,856 млн.
Курс расійскага рубля знізіўся на Br1,5 да 261 беларускага рубля. Заяўка на продаж склала 1167334000, на куплю — 900.153.000, аб'ём таргоў — 1166,284 млн.