Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага памежнага камітэта, сумесна з супрацоўнікамі міліцыі і дэпартамента фінансавых расследаванняў на трасе М-1 у Жабінкаўскім раёне Брэсцкай вобласці была спынена аўтамашына «Таёта» сталічнай рэгістрацыі, у якой, паводле аператыўнай інфармацыі, магла перавозіцца кантрабанда.

Пры надглядзе ў іншамарцы былі знойдзены больш за 100 жаночых сумачак і больш за 100 пар жаночага абутку. Уладальнік аўтамабіля не змог падаць аператыўнікам дакументы, якія пацвярджаюць легальнасць набыцця тавараў, бо яны перамяшчаліся цераз пункты пропуску дробнымі партыямі, а затым збіраліся і складаваліся для перапродажу. Папярэдні кошт таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў, перададзеных фінансавай міліцыі, — 913,5 мільёна рублёў.

У пункце пропуску «Варшаўскі мост» пагранічны нарад сумесна з супрацоўнікамі мытні падчас афармлення на ўезд аўтамашыны «Фальксваген» знайшоў у асабістых рэчах і пад ручной паклажай вадзіцеля не ўнесеныя ў дэкларацыю мабільныя тэлефоны і прадметы адзення на 101,5 мільёна рублёў. Нелегальны груз канфіскаваны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?