У ёй перавозілася гідраўлічную аліву, якую транспартавалі на БМЗ (Жлобін) з "Нафтана" (Наваполацк).На 73-м км трасы Віцебск - Полацк перавярнулася цыстэрна ГАЗ-53.
Кіроўца здолеў выбрацца з машыны сам,брыгада хуткай медыцынскай дапамогі шпіталізавала яго ў Полацкую гарадскую бальніцу з траўмамі рознай ступені цяжкасці.
Працаўнікі МНС змылі аліву з праезнай часткі, для прадухілення ўзгарання зрабілі паветрана-пенную падушку.
Разбірацца з ДТЗ будуць супрацоўнікі ДАІ, а
прадпрыемства, якому належыць аўтамабіль, або ўласнік алівы павінны вызначыцца, як будуць утылізаваць аліву.