15 жніўня ў сталічнай мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» адбылося адкрыццё выставы ілюстрацый да анімацыйнага фільма Krtek вядомага чэшскага мастака Здэнэка Мілера «Чэшскі „Краток“ прыехаў у Мінск».

Гэта сумесны праект пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь і Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў.

Выстава з’яўляецца падарункам не толькі беларускім дзецям, але і дарослым, паколькі ў савецкім дзяцінстве кожны ведаў гэты чэхаславацкі мультфільм пра рухавага і вясёлага Кратка.
Краток — любімы мультыплікацыйны персанаж некалькіх пакаленняў дзяцей ва ўсім свеце ўжо больш за паўстагоддзя.
Першая серыя мультфільма была ўзнагароджана «Залатым ільвом» Венецыянскага кінафестывалю ў 1957 годзе. Усяго было 57 мультфільмаў з Кратком, яны былі паказаныя больш чым у 80 краінах.

Ілюстрацыі для выставы перададзеныя дачкой Здэнэка Милера Катаржынай Милер.

Экспазіцыя будзе працаваць да 8 верасня. Галерэя адчыненая ад 11.00 да 19.00. Выходныя — панядзелак, нядзеля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?