У студзені — ліпені 2012 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года кошт праезду чыгуначным транспартам у міжнародных зносінах узрос у 2,2 разу. Электрычкі і прыгарадныя цягнікі падаражэлі на 8,4%.

За год праезд у таксі і прыгарадных аўтобусах падаражэў у 2,1 разу, на міжгародніх аўтобусах — у 2 разы.
Паветраны і гарадзкі транспарт сталі даражэйшыя для пасажыраў у 1,8 разу.

У ліпені 2012 года ў параўнанні з чэрвенем цана квіткоў на міжнародныя цягнікі павялічылася на 5,1%, на прыгарадныя — на 20%, на ўнутрырэспубліканскія цягнікі — на 18,9%. Праезд аўтобусам міжгародных зносінаў падаражэў на 1,5%, таксі — на 2,2%. А квіткі на самалёты патаннелі на 3,4%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?