15 жніўня ў Віцебску на плошчы Перамогі прайшлі ўрачыстасці, прысвечаныя 94-й гадавіне з дня ўтварэння Віцебскай губернскай міліцыі.
Пагоны супрацоўнікам міліцыі ўручыў начальнік УУС Віцебскага аблвыканкама Ігар Яўсееў, паведамляе БелТА.

Уражвае колькасць медалёў на грудзях яшчэ досыць маладога палкоўніка: як мінімум пятнаццаць.

Ігар Яўсееў раней працаваў намеснікам начальніка мінскай міліцыі. Як начальнік міліцыі грамадскага парадку, ён каардынаваў разгон акцый пратэсту ў Мінску і арышты палітычных праціўнікаў Лукашэнкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?