16 жніўня на 63-м годзе жыцця памерла беларуская акторка Ніна Разанцава.

На «Беларусьфільм» Ніна Разанцава прыйшла ў 1973 годзе пасля заканчэння УДІКа. Ужо з першых дзён працы яна заявіла пра сябе як пра актрысу самабытнага і неардынарнага таленту. Гледачы памятаюць яе па ўдзелу ў вядомых фільмах «Іван», «Суседзі», «Літары на мармуры», «Дзяніскін апавяданні», «З коткі ўсё і пачалося», «Яго адпачынак».

Адной з апошніх яе кінапрацаў стала роля ў фільме «Дзед Талаш».
З 1981 года яна працавала ў Тэатры-студыі кінаакцёра, дзе за час працы ёю было сыграна каля двух дзесяткаў роляў.
У ролях Ніны Разанцавай, незалежна ад жанру спектакля, заўсёды прысутнічала адчуванне пазнавальнасці, жыццёвай сапраўднасці персанажа.
Пахаванне актрысы адбудзецца 18 жніўня на могілках вёскі Аронова Слабада (Мінскі раён, Мінская вобласць).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?