Малая па імені Зузя, якая жыве па суседстве з 26-гадовай медалісткай, пакутуе на цяжкае хранічнае захворванне — кістозны фіброз, які ўплывае на працу практычна ўсіх унутраных органаў, выклікаючы інфекцыі і праблемы з дыханнем. «Я ведаю Зузю з нараджэння, гэта мая самая адданая прыхільніца, яшчэ да пачатку Гульняў я паабяцала ёй зрабіць усё, каб заняць прызавое месца. Доўгія гады я назірала, як дзяўчынка і яе родныя праводзяць шмат часу ў бальніцы, а цяпер у мяне з’явілася магчымасць дапамагчы», — цытуе Зоф’ю Lifenews. Дзяўчынка перанесла ўжо пяць аперацый, родныя дзіцяці з цяжкасцю аплачваюць вялікія медыцынскія рахункі. «Мы ўсе спадзяемся, што стан Зузі можна палегчыць, дзеля гэтага я і прадаю медаль», — дадала спартоўка. Дата аўкцыёну яшчэ не прызначаная, аднак Зоф’я паведамляе, што ён адбудзецца ўжо хутка, і заклікае добраахвотнікаў таксама ахвяраваць грошы на лячэнне яе маленькай сяброўкі.

Алімпійскія спартоўцы ўжо не першы раз прадаюць свае ўзнагароды. Так, залаты медаль Уладзіміра Клічко з Гульняў 1996 года ў Атланце пайшоў з малатка за адзін мільён даляраў у сакавіку 2012.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?