Праваабаронцу Таццяну Равяка выклікалі ў Камітэт дзяржбяспекі, паведаміўяе калега Валянцін Стэфановіч.

Паводле яго слоў, раніцай 17 жніўня Таццяне патэлефанавалі невядомыя, прадставіліся супрацоўнікамі КДБ і паспрабавалі запрасіць яе «для размовы». «Таццяна сказала, што пойдзе толькі па позве. У выніку позву прывезлі да дома, дзе знаходзіцца кватэра, арандаваная пад офіс праваабарончага цэнтра «Вясна». Таццяне прапанавана з’явіцца ў КДБ «для апытання па фактах, якія маюць значэнне для нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь». Позва выпісаная на 12 гадзін 17 жніўня», — паведаміў Стэфановіч.

Ён таксама адзначыў, што Равяка паехала заключаць дамову з адвакатам і мае намер прыбыць у КДБ на гэты апытанне. «Я таксама на ўсякі выпадак пад’еду да будынка КДБ», — сказаў праваабаронца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?