Камісар нарвежскай паліцыі Ойстэйн Мэланд падаў у адстаўку праз тры дні пасля публікацыі даклада аб тэракце Брэйвіка, падрыхтаванага ўрадавай камісіяй. Камісія прыйшла да высновы, што паліцыя дзейнічала занадта павольна. Служба не зрэагавала на тэлефанаванне з месца першага выбуху, у якім быў апісаны злачынца. Мясцовая паліцыя запозна прыбыла на востраў Утоя, дзе забіваў Брэйвік. Акрамя таго, у спецназа не было належных маторак. каб туды даехаць. Таксама прызнаецца, што ўрадавыя будынкі заслаба ахоўваліся.

Больш за тое, Міжнароднае антытэрарыстычнае бюро перадавала нарвежскім спецслужбам прозвішча Брэйвіка як асобы, на якую варта звярнуць увагу, пасля таго як ён закупіў у Польшчы значную колькасць угнаення, з якога можна вырабляць выбухоўку.

На шэфу паліцыі няма наўпроставай віны за гэтыя недапрацоўкі. Гаворка ідзе пра нескаардынаванасць і непадрыхтаванасць службаў. Але ён палічыў, што нясе маральную адказнасць за становішча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?