Яны атрымліваюцца за кошт сыходу ад выплаты экспартнай пошліны на нафтапрадукты і адначасна для разгону росту ВУП Беларусі. Гэты сумны факт вынікае з афіцыйнай статыстыкі.
Паводле звестак Белстата, экспарт растваральнікаў і разбаўляльнікаў з Беларусі ў I паўгоддзі 2012 склаў 2,87 млн тон на суму $ 2,526 млрд. Практычна ўвесь аб’ём — 2,869 млн тон — быў пастаўлены ў краіны Еўрапейскага Саюза. У тым ліку экспарт у Нідэрланды склаў 1,324 млн тон на $ 1,173 млрд, у Латвію — 1,278 млн тон на $ 1,115 млрд, у Літву — 254 тыс. тон на 225,4 млн, піша Afn.by.
Як высвятляецца, беларуская эканоміка ўсё ж не можа абыходзіцца і без сапраўдных растваральнікаў і складаных арганічных разбаўляльнікаў, якія ў краіне не вырабляюцца. У I паўгоддзі 2012 года Беларусь імпартавала 2,335 тыс. тон на суму… усяго толькі $ 5,3 млн. У тым ліку 1,353 тыс. тон было імпартавана з Расіі на суму $ 2,161 млн, 251 тон з Італіі на $ 635,1 тыс., 235 тон са Славеніі на $ 521,0 тыс., 172 тон з Германіі на $ 739,6 тыс., 134 тоны з Польшчы на 315,3 тыс.
Канчатковы прысуд
Паводле Белстата, сярэдняя цана экспарту растваральнікаў і разбаўляльнікаў з Беларусі склала $ 880 за тону, якая «па чыстай выпадковасці» амаль супадае з сярэдняй цаной экспарту нафтапрадуктаў — $ 860 за тону.
Між тым, сярэдняя цана імпарту ў краіну сапраўдных растваральнікаў і разбаўляльнікаў склала $ 2,3 тыс. за тону.
У цяперашні момант расійскія кампаніі не ажыццяўляюць пастаўку нафтапрадуктаў у Беларусь, а кіраўніцтва РФ спрабуе разабрацца ў
Так званая вытворчасць растваральнікаў і разбаўляльнікаў ўнесла істотны ўклад у фармаванне росту ВУП Беларусі — 2,8% за 7 месяцаў гэтага года.