Актывісткі руху Femen зрэзалі бензапілой і павалілі Паклонны крыж ля Майдана Незалежнасці ў цэнтры Кіева.
Аб гэтым паведамляецца ў блогу руху ў Жывым часопісе.

«У дзень вынясення прысуду жаночы рух Femen выказвае падтрымку і павагу сваім расійскім калегам з гурту Pussy Riot.

У знак салідарнасці з ахвярамі крамлёўскай-папоўскага рэжыму Femenкі звалілі паклонны крыж над Майдане Незалежнасці з дапамогай бензапілы».

Да паведамлення прыкладаюцца фота акту вандалізму, піша Газета.ru.

Паклонны крыж, павалены Femen, быў усталяваны падчас Аранжавай рэвалюцыі.

Раней прайшла інфармацыя, што гэта быў крыж у памяць ахвяраў палітычных рэпрэсій. Аднак стала вядома, што той крыж каменны, а пасля Аранжавай рэвалюцыі недалёка паставілі іншы, драўляны.

Па факце хуліганства распачата крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0