18.08.2012 / 11:26

Француз без рук і ног пераплыў пяць кантынентаў - відэа 3

Філіпу Круазону ампутавалі канцавіны пасля няшчаснага выпадку.

Французскі плывец, у якога ў выніку ўдару электратокам былі ампутаваныя рукі і ногі, завяршыў плаванне па маршруце, які звязвае пяць кантынентаў.

Выкарыстоўваючы ласты, прымацаваныя да пратэзаў, Філіп Круазон праплыў па ледзяных водах Берынгава праліва паміж амерыканскім востравам Малы Дыямід і яго расійскім блізнюком Вялікі Дыямід, тым самым сімвалічна злучыўшы Азію і Амерыку.

За апошнія тры месяцы ён праплыў з Папуа-Новай Гвінеі ў Інданэзію, звязаўшы Акіянію і Азію, перасёк Чырвонае мора, звязаўшы такім чынам Афрыку і Азію, а таксама Гібралтарскі праліў, які аддзяляе Еўропу ад Афрыкі.

Лекары ампутавалі Філіпу Круазону абедзве рукі і ногі пасля няшчаснага выпадку ў 1994 годзе. Філіпа ўдарыла токам, калі ён папраўляў антэну на даху свайго дома: высакавольтны кабель крануўся металічнай лесвіцы, на якой Філіп стаяў.

0
Сямён / Адказаць
18.08.2012 / 11:54
Здымаю капялюш і схіляюся ў глыбокай павазе!
0
у захапленнi / Адказаць
18.08.2012 / 14:32
Тытан!
0
Бенедзікт / Адказаць
18.08.2012 / 15:25
Чалавек!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру