Сутыкнуліся «Фальксваген», «Вольва» і «Таёта» — адзін чалавек загінуў
Гэта здарылася ў Буда-Кашалёўскім раёне.
Дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам трох легкавых аўтамабіляў адбылося ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці.
Аварыя, першае паведамленне пра якую паступіла ў МНС у 20.24 17 жніўня, адбылася каля вёскі Чырвоны кастрычнік.
На дарозе сутыкнуліся адразу тры легкавыя аўтамабілі «Фальксваген», «Вольва» і «Таёта».
Кіроўца «Фальксваген Пасат» падчас аварыі загінуў. Яшчэ тры чалавекі, якія знаходзіліся ў аўтамабілі «Вольва», атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.
Аднаго з пацярпелых прыйшлося здабываць з машыны ратавальнікам.
БелТА
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ