Патрык Рыкар, кіраўнік кампаніі Pernod Ricard, другога ў свеце па памеры вытворцы алкагольнай прадукцыі, памёр 17 жніўня ў ўзросце 67 гадоў.
Рыкар быў дастаўлены ў пятніцу ў шпіталь з сардэчным прыступам, паведамляе Франс прэс са спасылкай на неназваныя крыніцы ў Тулоне.
На фабрыках Pernod Ricard сярод іншага разліваюцца гарэлка Absolut, віскі Jameson і шампанскае Perrier-Jouet.
Рыкар атрымаў бізнэс у спадчыну ад бацькі і ператварыў сціплае сямейнае прадпрыемства ў Францыі ў транснацыянальную кампанію.