18.08.2012 / 17:41

У Светлагорску міліцыя не пусціла журналістку на грамадскія слуханні 1

17 жніўня ў Светлагорску мясцовая міліцыя забараніла незалежнай журналістцы, сябру Беларускай асацыяцыі журналістаў Ларысе Шчыраковай здымаць на відэакамэру меркаванні жыхароў горада наконт грамадзкіх слуханняў планаванага будаўніцтва завода беленай цэлюлозы.

Перад гэтым міліцыя пільна даглядала гараджанаў і не дазволіла Ларысе Шчыраковай зайсці з відэакамэрай у гарадскі грамадска-культурны цэнтр, дзе праводзіліся грамадскія слуханні.

Многія людзі былі абураныя тым, што арганізатары з райвыканкама не далі слова ніводнаму прадстаўніку грамадскасці, нават з ліку тых, хто запісаўся на выступ — маўляў, такая працэдура.

Маёр міліцыі, які не назваў сябе, абвінавачваў Шчыракову ў парушэнні грамадскага парадку, у піяры, патрабаваў «прайсці ў міліцыю».

Жанчына, ня вытрымаўшы такога напору, праз чвэрць гадзіны апусцілася на брукаванку.
За журналістку заступіліся гараджане і калегі, і яе не затрымалі.

0
Аляксей / Адказаць
18.08.2012 / 23:28
Мужчына ў сьветлай кашулі на заднім плане злева - верагодна, міліцыянт - таксама перашкаджаў Л. Шчыраковай здымаць відэа.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру