Літоўскія памежнікі не ўпусцілі ў Літву з Беларусі 13 грамадзян Расіі, якія без неабходных віз спрабавалі перасекчы мяжу.

Акрамя гэтага, у ходзе праверкі было выяўлена, што аднаму мужчыну і жанчыне быў наогул забаронены ўезд на тэрыторыю Шэнгена. Ініцыятар такога рашэння - Польшча.

Усю групу расійскіх грамадзян суправадзілі да лініі мяжы і перадалі беларускім памежнікам.

Усяго ў гэтым годзе ў Літву не пусцілі 1258 асоб, перадае bns.lt.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?