Старшыня грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Жанна Літвіна выключана са спісу невыязных.

Пра гэта гаворыцца ў атрыманым з Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС паведамленні.

Як паведамляе прэс-служба БАЖ,

чыноўнікі дэпартамента спасылаюцца на камп'ютарны збой, які нібыта адбыўся ў іх з 24 лютага па 10 сакавіка 2012 года.

Літвіна лічыць гэтую прычыну надуманай і звязвае яе з канкрэтным рашэньнем афіцыйнага Мінска. «Унясенне дэмакратычных палітыкаў, праваабаронцаў і незалежных журналістаў у чорны спіс было, відавочна, ідэяй нейкай гарачай галавы. Аднак у выніку беларускія ўлады так і не змаглі падмацаваць забарону на выезд хоць нейкімі юрыдычнымі падставамі, таму вымушаныя былі прызнаць уласнае паразу і спіхнуць парушэнне маіх канстытуцыйных правоў на кампутарны збой «, — лічыць Літвіна.

Тым часам у чорным спісе МУС па-ранейшаму знаходзяцца трое сябраў БАЖ — Аляксандр Атрошчанкаў, Андрэй Дынько і Міхаіл Янчук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?