19.08.2012 / 15:56

У Мінску BMW X5 урэзаўся ў вентыляцыйную шахту 2

Хлопец і дзяўчына, якія былі ў машыне, адмаўляюць, што кіравалі аўтамабілем.

Сёння, каля 7 гадзін раніцы, на скрыжаванні вул. Прытыцкага і вул. Лабанка ў Мінску зарэгістравана ДТЗ з удзелам BMW X5. Гэты аўтамабіль выехаў за межы праезнай часткі і апынуўся на газоне, дзе ўрэзаўся ў трубу вентыляцыйнай шахты.

«У машыне знаходзіліся малады чалавек і дзяўчына. Абое адмаўляюць, што кіравалі аўтамабілем », --
паведамілі супрацоўнікі ДАІ Фрунзенскага раёна.

- Да аварыі машына рухалася па вул. Прытыцкага (з боку вул. Ляшчынскага), - удакладнілі інспектары, што выязджалі на месца здарэння. - На скрыжаванні з вул. Лабанка кіроўца пры выкананні левага павароту не справіўся з кіраваннем і выехаў за межы праезнай часткі.

Адным з першых на месцы здарэння апынуўся супрацоўнік міліцыі, які вяртаўся з начной змены.

- Па папярэдніх дадзеных, пасля ДТЗ за рулём знаходзіўся хлопец (1988 г. н.), уласнік аўтамабіля. Аднак ён адмаўляе, што кіраваў машынай, -- распавялі ў ДАІ Фрунзенскага раёна. -- Яго пасажырка сцвярджае тое ж самае. Тым не менш,

маладога чалавека прывезлі на медыцынскі агляд, дзе высветлілася, што ў яго на перапыненым удыху 1,95 праміле алкаголю.
Вядзецца разбіральніцтва.

0
алекс / Адказаць
19.08.2012 / 19:36
фамилию 24-х летнего владельца бмв х5 в студию!
0
q / Адказаць
20.08.2012 / 08:31
Автопилот сбежал с места происшествия :)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру