У рэстаране «Каля фантана» у рамках дабрачыннага праекта «Мары здзяйсняюцца» адбылася сустрэча прызёраў Алімпіяды-2012 з дзецьмі з Бараўлянскага анкалагічнага дыспансера.
Спартоўцы і спонсары падарылі дзецям падарункі і з дапамогай зорак айчыннай эстрады наладзілі сапраўднае свята для юных суайчыннікаў.
У завяршэнне веча
ра стала вядома пра рашэнне двойчы сярэбранага прызёра Гульняў Аляксандры Герасімені аплаціць аперацыі па аднаўленні зроку двум барысаўскім хлопчыкам — Кірылу і Дзянісу Шпакоўскім. «Залатая рыбка» беларускага плавання пракаментавала свой ​​учынак так: «Я выпадкова даведалася пра гісторыю гэтай сям’і і, скажу шчыра, ні секунды не разважала.
Вельмі рада, што зараз магу дапамагаць нашым дзецям больш, чым да Алімпіяды.
Хай гэты аскялепачак маіх срэбных медалёў дапаможа Кірылу і Дзянісу лепш убачыць навакольны свет».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?