Узброеная жанчына ў цёмных акулярах уварвалася ў банк у сталіцы Харватыі Заграб і забрала 360.000 кун (каля €50 тысяч), паведамляе мясцовая паліцыя.

Спачатку жанчына раззброіла ахоўніка, пагражаючы яму пісталетам, і замкнула яго ў прыбіральні разам з супрацоўнікам банка і наведнікам. Пасля гэтага яна прымусіла іншую супрацоўніцу банка выдаць ёй грошы.

Напакаваўшы сумку купюрамі, злачынца сышла ў невядомым кірунку.

Паліцыя паведаміла прыкметы: на выгляд 40 гадоў, рост 170 сантыметраў і цёмныя хвалістыя валасы. Затрымаць рабаўніцу пакуль не ўдалося.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?