Фінскі падлетак Эрэ Кар’ялайнен пабіў рэкорд па кіданні тэлефона. Ён шпурнуў мабільнік на адлегласць больш за 101 метр.
Чэмпіянат свету адбыўся 12 раз у горадзе Саванліна на ўсходзе Фінляндыі.
Тэлефонамі забяспечваюць арганізатары — спаборніцтвы ідуць у некалькіх катэгорыях:на адлегласць, «творчае» шпурлянне, дзе ацэньваецца эстэтыка, ёсць камандныя спаборніцтвы, а таксама турнір для дзяцей да 12 гадоў.
«Гэта было вельмі цікава. Выдатна правёў час, гэта самая дурная рэч, якую я некалі рабіў», — сказаў адзін з удзельнікаў конкурсу.
Ранейшы рэкорд быў 95 метраў.