Арганізаваць суботнікі на аб’ектах даручыў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька сёння на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме.

У працах ужо задзейнічаныя супрацоўнікі «Мінсктранса», КУП «Мінскі метрапалітэн», Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі.

Плануецца падключыць навучэнцаў навучальных устаноў, працоўныя калектывы прадпрыемстваў горада, грамадскасць.
«Неабходна распрацаваць графікі работ, забяспечыць сродкамі абароны і інвентаром», — сказаў старшыня Мінгарвыканкама, дадаўшы, што
суботнікі павінны праводзіцца рэгулярна да ўводу ў эксплуатацыю новых станцый.

Як адзначыў начальнік КУП «Дырэкцыя па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна» Павел Царун, пробны пропуск цягніка па трох новых станцый Маскоўскай (першай) лініі Мінскага метрапалітэна («Пятроўшчына», «Міхалова», «Грушаўка») плануецца ажыццявіць у верасні, затым спецыялістам трэба адладзіць абсталяванне і сістэмы бяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?