Пасля адмовы палітвязня, сябра аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Яўгена Васьковіча двойчы напісаць прашэнне аб памілаванні на яго ўзмацніўся ціск з боку турэмнай адміністрацыі,
паведамляе прэс-служба БХД.

Апошні раз адвакату паведамілі, што Яўген знаходзіцца ў штрафным ізалятары і сам не хоча бачыцца са сваім абаронцам, бо ў яго брудная вопратка, паведамляе прэс-служба.

На гэтым тыдні адвакат прыме чарговую спробу сустрэцца са сваім падабаронным і даведацца яго рэальнае становішча.

***

Яўген Васьковіч пакараны 7 гадамі зняволення за ўдзел у нападзе на будынак Бабруйскага КДБ. У судзе актывіст казаў, што гэткім чынам выявіў салідарнасць з актывістамі анархісцкага руху, якіх раней асудзілі да зняволення за акцыі пратэсту.

-

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0