Бюро выканкама Беларускай федэрацыі футбола зацвердзіла цэны квіткоў на два адборачныя матчы чэмпіянату свету па футболе, у якіх зборная Беларусі будзе прымаць 12 і 16 кастрычніка на мінскім стадыёне «Дынама» зборныя Іспаніі і Грузіі.

Білеты на абодва матчы будуць прадавацца ў пакеце агульным коштам ад 300 000 да 480 000 рублёў. Калі ж частка пакетаў застанецца нерэалізаванай, то пасля матча з іспанцамі можна будзе купіць білеты на сустрэчу з грузінамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?