Мінлясгас рэалізуе галіновую праграму аснашчэння лясоў сістэмамі відэаназірання. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 20 жніўня паведаміў намеснік міністра лясной гаспадаркі Беларусі Леанід Дзям’янік.

Паводле яго слоў, праведзены тэндэры на закупку абсталявання. Ужо ўстаноўленыя 150 відэакамер.

«Гэта сістэма вельмі эфектыўная. У тых лясгасах, дзе яна ўжо ўстаноўлена, дапамагае вельмі аператыўна знаходзіць ачагі пажараў», — сказаў намеснік міністра.

Паводле яго слоў, калі летась сярэдняя плошча пажару была 0,4 га, то сёлета — 0,36 га. «Ідзе змяншэнне плошчаў пажараў, хаця іх колькасць павялічваецца», — зазначыў Дзям’янік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?