Як паведаміў старшы інспектар па асаблівых даручэннях упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Ціцішын, днём 17 жніўня ў Пружанскі РАУС патэлефанавала 65-гадовая жыхарка вёскі Лінова. Пенсіянерка паведаміла, што недалёка ад гэтага населенага пункту знайшла вінтоўку.

Супрацоўнікі міліцыі, якія прыбылі на ўказанае сялянкай месца, канфіскавалі дробнакаліберную вінтоўку «ТОЗ-8» калібру 5,6 мм з аптычным прыцэлам (1963 года выпуску) з адным патронам.

Праводзіцца праверка. На гэты час устаноўлена, што гэта наразная зброя на ўліку ў органах унутраных спраў не знаходзіцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?