Як інфармуе сайт orsha.eu, здарэнне адбылося 18 жніўня падчас так званай «Металатэкі» ў Гарадскім цэнтры культуры. «Металатэка» апошнімі гадамі замяняе аматарам цяжкой музыкі рок-канцэрты, якія даўно не ладзяцца ў Оршы.

Падчас імпрэзы каля ГЦК пачалі збірацца кароткастрыжаныя маладыя людзі ў спартовай вопратцы. Пяцёра з іх пачалі збіваць аднаго з «металістаў» проста ў холе будынка.
За прыяцеля заступіліся іншыя ўдзельнікі «Металатэкі». Відавочцы адзначаюць, што кароткастрыжаныя юнакі не шкадавалі нікога, білі ў тым ліку і дзяўчат.
Бойку ўдалося спыніць толькі тады, калі нехта крыкнуў на вуліцы, што ідзе міліцыя.
Насамрэч міліцыя прыбыла пасля таго, як завадатары бойкі ўжо сышлі. Па словах міліцыянтаў, ім загадзя не паведамлялі пра запланаваную «Металатэку», таму побач не было ніводнага супрацоўніка праваахоўных органаў. Міліцыянты прынялі некалькі заяваў пра збіццё.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?