За мінулую пятніцу і выхадныя дні на дарогах Беларусі зарэгістравана 749 ДТЗ з матэрыяльным уронам, паведамляе сайт МУС. Здзейснена 51 ДТЗ, у якіх 18 чалавек (у тым ліку 3 непаўналетніх пасажыра) загінулі, 56 атрымалі раненні.

Смяротныя траўмы ў ДТЗ атрымалі чатыры пешаходы, адзін веласіпедыст; восем кіроўцаў і пяць пасажыраў у выніку трох перакульванняў, трох лабавых сутыкненняў і чатырох наездаў на перашкоду.

За кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане ап'янення затрымана 598 вадзіцеляў. За перавышэнне хуткасных рэжымаў руху аштрафавана 5.906 кіроўцаў. 1.755 пешаходаў прыцягнуты да адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху, з іх 527 за адсутнасць святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак. Праігнаравалі абавязковае выкарыстанне рамянёў бяспекі 1.406 кіроўцаў і пасажыраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?